Каляда

17.01.2023
Сёння ў нашай хаце свята, і гасцей у нас багата. Усіх на свята запрашаем і сардэчна вас вітаем — І дарослых і дзяцей, і шаноўных усіх гасцей! Прыйшла Каляда да вашага двара! Дзверы адчыняйце — Каляду сустракайце! 17 студзеня 2023 г. у нашай установе (ДУА "Дзiцячы-сад №32 г.Наваполацка) пад кіраўніцтвам музычных кіраўнікоў Гарцуевай Т.А. i Жынь Н.А., выхавацеляў старэйшых груп прайшла музычная забава «Ехала Каляда у чырвоным вазочку». Гэтае мерапрыемства было арганізавана з мэтай знаёмства дзяцей са старадаўнімі беларускiмi традыцыямі, выхавання пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін.

17 студзеня 2023 г. у нашай установе (ДУА "Дзiцячы-сад №32 г.Наваполацка) пад кіраўніцтвам музычных кіраўнікоў Гарцуевай Т.А. i Жынь Н.А., выхавацеляў старэйшых груп прайшла музычная забава «Ехала Каляда у чырвоным вазочку». Гэтае мерапрыемства было арганізавана з мэтай знаёмства дзяцей са старадаўнімі беларускiмi традыцыямі, выхавання пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін.

Дзецям вельмі падабаецца сустракаць   у сябе гасцяей: калядоўшчыкаў (прыбраных дарослых ), удзельнічаць у традыцыйных калядных гульнях, вадзіць карагоды, адорваць пачастункам, а так сама прымаць iх. Спяваць вясёлыя песенькі-калядкі, якія ўслаўляюць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь Новы год. Расказваць прыказкі, заклiчкi, якія ўслаўляюць Каляду.

Асноўная традыцыя калядак-спяваць песні і засяваць збожжам. Калі ў будні дзень рассыпанае зерне-гэта дрэнна, то на калядках за такое можна атрымаць пернік.

«Калядоўшчыкі " прайшлі па ўсім дзіцячым садзе з калядныi песнямі, гульнямi. Гэта стварыла святочны настрой ва ўсім дзіцячым садку.

Удзельнікi калядак засталіся з яркiмi уражаньннямi аб праведзеным свяце.